Кошт нафты Brent перавысіў $68 за барэль
2- 11.06.2025, 18:15
- 2,542

Упершыню за паўтара месяца.
Кошт жнівеньскіх ф'ючэрсаў на нафту Brent на лонданскай біржы ICE Futures вырас на 1,66% і падняўся да $68,12 за барэль. Кошт нафты Brent перавысіў адзнаку $68 за барэль упершыню з 23 красавіка.
Нафта даражэе на фоне перамоў паміж ЗША і Кітаем, паспяховае заканчэнне якіх можа падтрымаць глабальную эканоміку і павысіць попыт на нафту і іншыя тавары, піша Reuters. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што бакі ўжо дасягнулі пагаднення аб значным зніжэнні ўзаемных тарыфаў. У рамках пагаднення Вашынгтон знізіць тарыфы на кітайскія да 55%, а Пекін на амерыканскія - да 10%. Акрамя таго, ЗША зноў дазволяць кітайскім студэнтам праходзіць навучанне ў амерыканскіх ВНУ, паведаміў Трамп.
Са слоў аналітыкаў Goldman Sachs, кошты нафты аднаўляюцца, бо асцярогі з нагоды падзення попыту аслаблі ў сувязі з гандлёвымі перамовамі паміж Вашынгтонам і Пекінам, у той час як пастаўкі нафты ў Паўночнай Амерыцы знаходзяцца пад пагрозай праз лясныя пажары ў Канадзе.
Акрамя таго, у сераду выйшлі пазітыўныя звесткі аб інфляцыі ў ЗША. У траўні індэкс спажывецкіх коштаў у краіне вырас на 2,4% у гадавым вылічэнні, прытым што аналітыкі чакалі 2,5%. Гэтыя звесткі ўзмацнілі надзею рынку на зніжэнне стаўкі ў ЗША, што можа пазітыўна адбіцца на попыце на нафту.
Пазітыўна на нафтавы рынак таксама маглі паўплываць навіны пра меншае, чым чакалася, павелічэнне здабычы ў Савудаўскай Арабіі ў траўні, адзначыў кіраўнік даследчай групы Onyx Capital Гары Чылінгуірыян. Гэта можа стаць першай прыкметай таго, што скасаванне скарачэнняў здабычы ОРЕС+ можа не прывесці да значнага павелічэння прапановы на рынку.
Апытанне Reuters паказала, што травеньскае павелічэнне здабычы нафты краінамі ОРЕС было абмежаваным. Ірак здабываў менш запланаванага, каб кампенсаваць папярэднюю перавытворчасць, а Савудаўская Арабія і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты павялічылі здабычу менш, чым было ўзгоднена.