Інвестар польскай «Віслы» з ЗША падавіўся ў рэстарацыі і памёр
3- 11.06.2025, 18:19
- 10,870

Амерыканскі бізнэсовец планаваў фундаваць у футбольны клуб $5 млн.
Амерыканскі бізнэсовец з польскімі каранямі Томас Какасінскі, які планаваў стаць мінарытарным акцыянерам кракаўскага футбольнага клуба «Вісла», памёр праз шэсць дзён пасля няшчаснага выпадку ў мясцовай рэстарацыі, піша Interia Sport.
Какасінскі планаваў укласці ў «Віслу» $5 млн і прыехаў у Польшчу, каб скончыць угоду па куплі акцый.
Бізнэсовец трапіў у рэанімацыю пасля наведвання рэстарацыі ў Кракаве, яго падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ), але ў выніку ён памёр.
Какасінскі было 42 гады, ён быў кіраўніком кампаніі, якая займалася металаапрацоўкай.
Radiozet.pl адзначае, што бізнэсовец мог падавіцца варэнікам.
Кракаўскі клуб у мінулым сезоне заняў чацвёртае месца ў другім дывізіёне, але не змог прабіцца ў эліту.