Беларуская кіберспартыўная каманда Nemiga выйшла ў фінал самага прэстыжнага турніру ў CS 2
3- 11.06.2025, 19:15
- 2,880

Упершыню ў гісторыі.
Каманда Nemiga Gaming, якая прадстаўляе Беларусь на турніры Austin Major 2025, увайшла ў гісторыю.
Упершыню нашы кіберспартоўцы прабіліся ў асноўную сетку самых прэстыжных спаборніцтваў у дысцыпліне CS 2, піша «Точка».
Далей у беларускай каманды вельмі сур'ёзны спаборнік - Na'vi. Гульня пройдзе ў фармаце BO1, а гэта значыць, пераможца вызначыцца на адной адзінай карце.
Дарэчы, дзякуючы выхаду ў фінальны этап Nemiga прарвалася на 29-ы радок сусветнага рэйтынгу. Пры гэтым усе астатнія ўдзельнікі гэтага раўнда яшчэ вышэй. Na'vi, да прыкладу, займае 7-е месца.
А яшчэ ў асноўнай стадыі мэйджара ўпершыню згуляе беларускі кіберспартовец -капітан Nemiga Аляксандр 1eer Нагорны.
Агульны прызавы фонд Austin Major 2025 у Counter-Strike 2 вельмі вялікі - $1,25 млн.
Nemiga з'явілася сем гадоў таму, у пачатку чэрвеня каманда акурат адсвяткавала Дзень нараджэння.