21 чэрвеня 2025, Субота, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Сербіі ў Адэсе выказаў гатоўнасць адбудаваць некалькі гарадоў Украіны

8
Прэзідэнт Сербіі ў Адэсе выказаў гатоўнасць адбудаваць некалькі гарадоў Украіны
Аляксандар Вучыч

Паводле ягоных слоў, так Сербія прадэманструе ўкраінцам сваю падтрымку.

Прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч упершыню з пачатку поўнамаштабнага ўварвання прыехаў ва Украіну і ўзяў удзел у саміце «Украіна - Паўднёва-Усходняя Еўропа». Падчас яго ён заявіў, што ягоная краіна гатовая дапамагчы адбудаваць «адзін ці два гарады або адзін невялікі рэгіён», каб паказаць украінцам сваю падтрымку, паведамляе «Суспільне».

«Я хацеў бы атрымаць вашу падтрымку, спадар прэзідэнт Зяленскі, каб мы маглі ўзяць адзін ці два гарады або адзін невялікі рэгіён, які мы маглі б адрадзіць. І я думаю, што гэта было б чымсьці вельмі прыкметным для людзей ва Украіне, калі б яны атрымалі выразную і вельмі канкрэтную падтрымку. Нешта накшталт таго, што рабіў Азербайджан», - заявіў Вучыч у Адэсе 11 чэрвеня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках