Раналду прапанаваў сябру Ямаля выбраць «Рэал» замест «Барсы»
- 11.06.2025, 20:39
- 2,018

Фота-Reuters / Hamad I Mohammed
Капітан каманды Партугаліі даў параду Ніку Уільямсу.
Форвард «Аль-Насра» здабыў трэці тытул каманды Партугаліі, яшчэ раз пацвердзіўшы, што ягоная кар'ера далёкая ад заканчэння.
«Я вельмі шчаслівы. Нягледзячы на ўзрост, у мяне застаецца голад да перамог. Я не думаю пра ўзрост - проста атрымліваю асалоду ад момантам. Перамагаць з Партугаліяй заўсёды цікава. Гэта для краіны, сям'і і дзяцей», - адзначыў Раналду пасля фіналу.
Як піша Defensa Central, пасля матчу Раналду таксама пагутарыў з нападнікам каманды Гішпаніі Нікам Уільямсам - сябрам Ламіна Ямаля. У размове партугалец паспрабаваў падтрымаць маладога гульца пасля паразы, параіўшы яму змяніць клуб.
«Твой стыль ідэальна пасуе «Бэрнабэў». Ты даможашся поспеху. Табе трэба перайсці ў «Рэал», - сказаў Раналду футбалісту «Атлетыкі».
Патэнцыйны пераход Уільямса залежыць ад мноства чыннікаў. У мадрыдскім клубе застаецца Радрыга, а таксама чакаецца трансфер аргентынца Франка Мастантуона, што можа паўплываць на расстаноўку сіл у атацы.