19 чэрвеня 2025, Чацвер, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэа: у Харкаве пад руінамі разбуранага дома мужчына спяваў гімн Украіны

14
Відэа: у Харкаве пад руінамі разбуранага дома мужчына спяваў гімн Украіны

Маральны дух украінцаў не зламаць.

У Харкаве, пасля масаванай атакі, якую ўчынілі гэтай ноччу расейскія акупанты, калі ратавальнікі і Нацпаліцыя разбіралі руіны знішчаных дамоў, раптам з-пад разбураных канструкцый пачуліся спевы: прыціснуты мужчына спяваў гімн Украіны.

Пра гэта паведаміў у Facebook першы намеснік начальніка Дэпартамента патрульнай паліцыі Аляксей Білашыцкі, які дадаў відэа выратавання людзей і жывёл, якія апынуліся пад руінамі.

«Гэтай ноччу вораг атакаваў жылыя кварталы Харкава ўдарнымі дронамі. Білі подла - калі горад спіць, калі сем'і дома. Загінулі тры чалавекі. Параненых - больш за шэсцьдзясят. Дзевяць з пацярпелых - дзеці.

Мы былі на месцы аднымі з першых. Выцягвалі людзей з-пад руінаў, тушылі полымя, якое гарэла проста на людзях. І ратавалі.

І ў гэтай цемры, сярод пылу, дыму і болю - чалавек пад руінамі спяваў гімн Украіны.

Гэта цяжка забыць. Гэта немагчыма дараваць.

Харкаў стаіць. Стаім і мы», - напісаў Білашыцкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках