22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк шакаваў беларусаў дзвюма навінамі

5
Нацбанк шакаваў беларусаў дзвюма навінамі

Асабліва тых, хто хацеў зарабіць на банкаўскіх укладах.

У Беларусі банкі зніжаюць адсоткавыя стаўкі для дэпазітаў. Гэта тычыцца ўкладаў як у рублях, так і ў замежнай валюце. Тым часам Нацбанк прагназуе далейшае зніжэнне ставак на кароткатэрміновых дэпазітах.

Як змяняюцца стаўкі ўкладаў

"Банк РРБ" на 2 адсоткавыя пункты знізіў стаўку рублёвага ўкладу "Нацыянальны з папаўненнем на 14 месяцаў у BYN” - да 7% гадавых, піша Myfin.by.

"Беларусбанк" зрэзаў стаўкі ў рублёвых дэпазітах. Да прыкладу, безадклікальны “Правільны выбар у BYN" зніжэнне на 5,5 адсоткавага пункта (да 5% гадавых з размяшчэннем на 45 дзён), а для варыянта на 3 месяцы — на 4,1 адсоткавага пункта (да 7,9%). Таксама ў “Беларусбанка" ўпалі стаўкі для дэпазітаў у расейскіх рублях.

У "БНБ-Банка" зменшыліся стаўкі для ўкладаў у нацвалюце. Так, на дэпазіце "Безадкліальны ўклад у BYN (капіталізацыя)” і “Безадклікальны ўклад у BYN (адсоткі на рахунак)” зніжэнне на 4 адсоткавыя пункты — да 8% гадавых (для варыянту з тэрмінам размяшчэння 3 месяцы).

“МТБанк" таксама знізіў стаўкі для ўкладаў. Да прыкладу, на “МТБелкі (Безадклікальны) з пралангацыяй " — на 0,6 адсоткавага пункта (да 7% і 12% гадавых для варыянтаў з тэрмінам 3 і 5 месяца адпаведна).

У "Парытэтбанка" таксама адбылося падзенне ставак на рублёвых укладах. Да прыкладу, у "Безадклікальны Online” — на 4,6 адсоткавага пункта (да 8% гадавых для варыянту з тэрмінам размяшчэння 3 месяцы), а на “Стабільны даход" - на 4,5 адсоткавага пункта (да 8% гадавых на 3 месяцы).

Стаўкі для ўкладаў таксама знізілі “ТК Банк”, “Неа Банк Азія". А яшчэ — “Альфа-Банк”, “Белаграпрамбанк”, “Банк БелВЭБ”, "Белінвестбанк".

Які прагноз Нацбанка

Рэгулятар чакае, што стаўкі на кароткіх дэпазітах пачнуць паступова зніжацца, заявіў першы намеснік старшыні ўправы Нацбанка Аляксандр Ягораў.

"Што тычыцца доўгіх дэпазітаў, мы думаем, што бягучы ўзровень прымальны, ён забяспечвае попыт на дэпазіты нацыянальнай валюты з боку насельніцтва, перш за ўсё доўгатэрміновыя”, — заявіў прадстаўнік Нацбанка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках