«Як перад рэвалюцыяй 17-га»: У Расеі заявілі аб падрыхтоўцы да зрынання Пуціна
31- 12.06.2025, 13:28
- 33,430

Краіну ў найбліжэйшай будучыні чакаюць востры эканамічны крызіс і паўстанне.
Расея апынулася на мяжы вялікага крызісу. Краіна рызыкуе паўтарыць падзеі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Такі прагноз агучыў расейцам «раззлаваны патрыёт» Максім Калашнікаў, паведамляе Dialog.UA.
"Тое, што адбываецца цяпер, мне нагадвае пярэдадзень Лютаўскай рэвалюцыі... нарастаюць цяжкасці ў транспартным забеспячэнні, растуць кошты, інфляцыя... а потым бах — і беспарадкі масавыя. Краіна рассыпалася. Вось я гляджу цяпер на ўкраінскую кампанію: у нас наспявае неабыякі выбух у эканамічным тыле. Нягледзячы на бадзёрыя заявы, што "ўсё нармальна”, “мы ідзём наперад”, "перамагаем", не, хлопцы! На жаль, абстаноўка вельмі дрэнная... словы пра "нябачаны эканамічны рост” ужо афіцыйна спыніліся", — расказаў Калашнікаў.
Ён падазрае, што крамлёўскія эліты таемна рыхтуюць зрынанне дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна. "Ірвануць тыл, вывесці абураны народ і зрынуць кіраўніка дзяржавы... частка кіроўнай “эліты” прыйшла да высновы, што вайна зайшла ў нявыкрутку і пара мяняць кіраўніцтва. Пакуль прапаганда закалыхвае: “мы наступаем на ўсіх франтах”, “Украіна цяпер падзе" і іншае, падспудна ідзе менавіта гэты працэс. Яны будуць глядзець у твар Пуціну аддана, прамаўляць патрыятычныя лозунгі, а самі будуць працаваць на тое, каб падарваць Расею знутры, каб замарозіць вайну, пайсці на дамоўленасць з Захадам... ніякіх больш “можем повторить», ніякага вяртання да савецкага мінулага”, — канстатаваў ваенкар.