У Кіеў прыбыў кіраўнік Міністэрства абароны Нямеччыны Пісторыюс
3- 12.06.2025, 9:23
- 1,762

Запланаваная сустрэча з прэзідэнтам Украіны.
Кіраўнік Міністэрства абароны Нямеччыны Барыс Пісторыюс прыбыў у Кіеў. Плануе абмеркаваць сітуацыю ва Украіне, а таксама далейшую падтрымку краіны.
Пра гэта паведамляе Spiegel.
Як пішуць СМІ, падчас паездкі Пісторыюс сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
«Мы зробім усё, каб падтрымаць Украіну так, каб яна магла абараніць сябе і апынулася ў такой пазіцыі, дзе Расея будзе гатовая да сур'ёзных перамоў», - заявіў Пісторыюс перад паездкай.