22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ніхто не чакаў»: Трамп шакаваны вайной дронаў паміж Украінай і РФ

8
«Ніхто не чакаў»: Трамп шакаваны вайной дронаў паміж Украінай і РФ
Дональд Трамп
Фота: Bloomberg

Прэзідэнт ЗША ацаніў новы тып зброі.

Вайна паміж Украінай і Расеяй - гэта вайна беспілотнікаў, а дроны з'яўляюцца магутнай і сучаснай зброяй.

Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, паведамляе Pod Force One.

У інтэрв'ю вядучай Мірандзе Дэвайн, кіраўнік Белага дома назваў дроны «новай рэччу» і «новым тыпам зброі».

«Гэта зброя выбару. Калі паглядзець на вайну, гэтую жудасную вайну Украіны з Расеяй, якую мы спрабуем спыніць, то гэта ўсё вайна з выкарыстаннем дронаў. Гэта дзіўна», - сказаў Трамп.

Прэзідэнт захоплена назваў беспілотнікі «хуткімі» і «разумнымі». Паводле ягоных слоў, «тры гады таму ніхто і не падазраваў, што яны будуць настолькі эфектыўнымі».

«Добрыя дроны - гэта сапраўдная зброя для вайны. У сучаснай вайне Украіна і Расея вывучаюць існыя баявыя дзеянні, а таксама выкарыстоўваюць дроны на ўзроўні, які ніхто раней не разглядаў за магчымы», - адзначыў кіраўнік Белага дома.

Акрамя таго, Трамп перакананы, што беспілотнікі «здольныя замяніць многія іншыя тыпы зброі, нават самалёты».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках