Bloomberg: ЕЗ актыўна дапаўняе 18-ы пакет санкцый супраць РФ
- 12.06.2025, 9:45
- 2,122

Пад прыцэлам — два банкі з Кітая.
У ЕЗ хочуць увесці санкцыі супраць двух кітайскіх банкаў, якія супрацоўнічаюць з РФ. Гэтыя два банкі знаходзяцца на мяжы паміж РФ і КНР. Паводле будучых санкцый, краінам ЕЗ будзе забаронена праводзіць аперацыі з гэтымі банкамі, піша Bloomberg.
Паколькі санкцыі супраць гэтых банкаў яшчэ не ўведзеныя, то журналісты агенцтва Bloomberg пакуль іх не называюць.
Гэтыя два банкі будуць дададзеныя ў агульны спіс санкцый супраць РФ, бо яны актыўна дапамагалі Крамлю абыходзіць санкцыі з боку ЕЗ. Вядома, што некаторыя банкі дапамагалі РФ у аперацыях, звязаных з крыптавалютай.
У ЕЗ пакуль не каментуюць новы пакет санкцый супраць РФ. Аднак у яго трапілі яшчэ некалькі кампаній з Кітая, якія ўжо знаходзяцца пад санкцыямі.
Нягледзячы на тое, што Пекін нібыта заняў нейтральную пазіцыю ў вайне ва Украіне, на справе Кітай актыўна дапамагае РФ у эканамічнай і дыпламатычнай падтрымцы.
Вядома, што ў 18-м пакеце санкцый ЕЗ хоча ўстанавіць столь кошту расейскай нафты сумай 45 даляраў за барэль. Экспэрты кажуць, каб санкцыі нанеслі сур'ёзную шкоду РФ, неабходныя крокі і з боку ЗША.