21 чэрвеня 2025, Субота, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: УСУ могуць прымусіць Пуціна сесці за стол перамоў

3
ISW: УСУ могуць прымусіць Пуціна сесці за стол перамоў

Але ёсць нюанс.

Заходняя вайсковая дапамога для Украіны, асабліва ад ЗША, застаецца ключавой. Менавіта з ёй УСУ змогуць дасягаць поспехаў на фронце і прымусіць расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна перагледзець яго тэорыю перамогі. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Адзначаецца, што скарачэнне амерыканскай вайсковай дапамогі для Украіны не прывядзе ні да ўстойлівага міру ў краіне, ні да таго, што Пуцін перагледзіць сваю тэорыю перамогі.

Са слоў аналітыкаў, тэорыя перамогі кіраўніка Крамля ў тым, што расейскае войска здольнае падтрымліваць павольнае, паступовае прасоўванне на полі бою даўжэй, чым украінскія войскі могуць абараняцца, і даўжэй, чым Захад будзе гатовы падтрымліваць Украіну.

"Інстытут вывучэння вайны працягвае думаць, што заходняя вайсковая дапамога - асабліва тая, якую могуць хутка і маштабна даць толькі Злучаныя Штаты, - застаецца ключавой для таго, каб украінскія сілы маглі дасягаць смелых поспехаў на фронце і прымусілі Пуціна перагледзець сваю тэорыю перамогі”, - гаворыцца ў паведамленні.

У ISW таксама адзначаюць, што поспехі на полі бою, якія мяняюць разлікі Пуціна, прымусілі б Расею перайсці да канструктыўных перамоў для забеспячэння мірнага ўрэгулявання вайны.

"Затое скарачэнне амерыканскай дапамогі Украіне нясе рызыку надання Расеі яшчэ большых пераваг на фронце. Гэта таксама можа падбадзёрыць Пуціна да працягу вайны, умацоўваючы яго перакананне, што РФ здольная заваяваць Украіну. А гэта супярэчыць заяўленай мэце прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў забеспячэнні працяглага міру ва Украіне", - рэзюмавалі аналітыкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках