20 чэрвеня 2025, Пятніца, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка выдаў указ пра бульбу

18
Лукашэнка выдаў указ пра бульбу

Дыктатар упэўнены, што гародніна знікла ў крамах праз змову.

Гандлёвыя сеткі і пастаўшчыкоў абавязалі забяспечваць наяўнасць у крамах гародніны ў міжсезонне. Гэта вынікае з падпісанага дыктатарам 11 чэрвеня ўказа № 232 «Аб асаблівасцях пастаўкі пладова-агародніннай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб».

Указам вызначаны механізм выдачы гандлёвым сеткам крэдытаў на льготных умовах для ўнясення авансу за 30% пладова-агародніннай прадукцыі, якая закладваецца паводле дзяржаўнай замовы пад патрэбы сетак. Крэдыты можна будзе ўзяць у беларускіх рублях з выплатай адсоткаў за карыстанне імі сумай 3% гадавых, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Акрамя таго, устанаўліваецца абавязак пастаўшчыкоў забяспечыць для гандлёвых сетак пастаўку пладова-агародніннай прадукцыі. У сваю чаргу гандлёвыя сеткі павінны забяспечыць яе наяўнасць у крамах у міжсезонны перыяд. За невыкананне гэтых абавязкаў прадугледжаная прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці.

Нагадаем, учора 10 чэрвеня падчас наведвання «Беларусьфільма» Лукашэнка патлумачыў знікненне бульбы ў крамах змовай.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках