19 чэрвеня 2025, Чацвер, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Sky News: Ізраіль рыхтуецца нанесці ўдары па Іране

Sky News: Ізраіль рыхтуецца нанесці ўдары па Іране

ЗША эвакуююць амбасады.

Ізраіль разглядае магчымасць аднабаковых вайсковых дзеянняў супраць Ірана ўжо ў найбліжэйшыя дні, нават без падтрымкі Злучаных Штатаў. Пра гэта паведамляе Sky News са спасылкай на крыніцы.

Планы Ізраіля актывізаваліся на фоне інфармацыі, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа вядзе перамовы з Тэгеранам аб дыплпматычным урэгуляванні іранскай ядзернай праграмы. Ізраіль, аднак, разглядае некаторыя пункты патэнцыйнай угоды - у прыватнасці дазволенае ўзбагачэнне ўрану - непрымальнымі.

Імавернасць нападу выклікае асцярогі у Вашынгтоне. У адказ ЗША загадалі пасольствам у рэгіёне, якія могуць апынуцца ў зоне знішчэння іранскіх ракет, падрыхтавацца да ацэнкі пагроз. Таксама пачалася эвакуацыя персаналу з амбасады ЗША ў Багдадзе, а персаналу ў Бахрэйне і Кувейце дадзеная магчымасць пакінуць краіны.

Адміністрацыя Трампа пакуль не дала афіцыйнай інфармацыі Кангрэсу аб магчымых дзеяннях Ізраіля. Прэзідэнт ЗША ў інтэрв'ю пацвердзіў, што сітуацыя ў рэгіёне становіцца небяспечнай, і падкрэсліў: «Яны (Іран - рэд.) не могуць мець ядзернай зброі. Мы гэтага не дазволім».

Між тым у Маскаце, сталіцы Амана, плануецца дыпламатычная сустрэча паміж прадстаўнікамі ЗША і Ірана, спецыяльнага пасланца ЗША Стыва Уіткафа і іранскага міністра замежных спраў Абаса Арагчы. Будзе абмяркоўвацца адказ Ірана на апошнія прапановы аб ядзернай праграме ў абмен на паслабленне санкцый.

Іран працягвае намагаць, што ягоная ядзерная праграма носіць выключна мірны характар, і заяўляе, што «пагрозы ЗША не зменяць чыннікаў».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках