19 чэрвеня 2025, Чацвер, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цёплае надвор'е нарэшце ідзе ў Беларусь

Цёплае надвор'е нарэшце ідзе ў Беларусь

Сіноптыкі парадавалі беларусаў.

Доўгачаканае цяпло нарэшце ідзе ў Беларусь, пачакаць засталося зусім трохі паведамляюць сіноптыкі ў Telegram-канале «Надвор`е».

Праўда, хаваць парасоны і дажджавікі яшчэ рана.

Пасля дажджлівай пятніцы, 13 чэрвеня, (з прагнозаў менавіта так і павінна быць) у суботу неба быдзе бясхмарным. Напрыклад, упершыню на гэтым тыдні можна будзе выпусціць дзяцей на двор у футболках.

«Тэмпература паветра падвысіцца да +22..+24°С. Найбольш цёплымі днямі будуць панядзелак і аўторак наступнага тыдня: +24..+28°С, але месцамі часам кароткачасовыя ліўневыя дажджы», - прагназуюць сіноптыкі.

У суботу, 14 чэрвеня, слупкі тэрмометраў паднімуцца да 22°С. У нядзелю, 15 чэрвеня, яшчэ цяплей – +24°С. А гэта значыць, можна смела планаваць вылазку на пляж або на які-небудзь фестываль.

У панядзелак, 16 чэрвеня, абяцаюць і зусім каля 25°С цяпла. Да сярэдзіны наступнага тыдня, праўда, стане крыху халадней (блізу +20°C) і вернуцца кароткачасовыя дажджы.

З 19-га (чацвер) зноў павінна пахаладаць - да 17°С цяпла будзе ў сярэднім удзень у Менску.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках