20 чэрвеня 2025, Пятніца, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская школьніца прадухіліла тэракт ФСБ у Івана-Франкоўску

23
Украінская школьніца прадухіліла тэракт ФСБ у Івана-Франкоўску

Выбухоўку хацелі закласці ў парку.

Украінская Служба бяспекі і Нацпаліцыя прадухілілі крывавы тэракт у Івана-Франкоўску.

ФСБ спрабавала завербаваць 15-гадовую школьніцу для выбуху ў парку, паведамляе прэс-служба СБУ.

Федэральная служба бяспекі РФ зноў паспрабавала выкарыстоўваць непаўналетніх украінцаў як гарматнае мяса. Але дзякуючы свядомасці 15-гадовай школьніцы, якая скарысталася чат-ботам СБУ «Спалі Фсбшніка», маштабны тэракт у самым цэнтры Івана-Франкоўска ўдалося прадухіліць.

Агент расейскай спецслужбы выйшаў на сувязь з дзяўчынкай-падлеткам праз мэсэнджар і прапанаваў грошы за выкананне «задання». Паводле інструкцыі, школьніца павінна была сабраць самаробнае выбуховае прыстасаванне, узмацніць яго гайкамі, схаваць у тэрмас і ўсталяваць у гарадскім парку ў гадзіну пік.

ФСБ планавала не проста зладзіць масавае забойства мірных украінцаў, але і ліквідаваць саму выканаўцу дыстанцыйным падрывам.

Каб пазбегнуць падазрэнняў з боку сям'і, ёй загадалі арандаваць кватэру для зборкі бомбы. Калі дзяўчына адмовілася несці выбухоўку ў люднае месца, расейскі куратар пачаў пагражаць, што «здасць» яе СБУ як «тэрарыстку».

Але напраўду кожны крок школьніцы кантралявалі ўкраінскія спецслужбы. Контрвыведка задакументавала ўвесь працэс ад моманту вярбоўкі да падрыхтоўкі да выбуху. Супрацоўнікі СБУ папярэдне ўнеслі змены ў механізм, каб не дазволіць бомбе спрацаваць.

Цяпер следчыя ў рамках крымінальнай вытворчасці паводле артыкуле 438 КК Украіны (ваенныя злачынствы) высвятляюць асобы ўсіх датычных да гэтага злачынства. Мерапрыемствы каардынаваліся пракуратурай і супрацоўнікамі СБУ Івана-Франкоўскай вобласці.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках