Авіякатастрофа ў Індыі: Самалёт упаў на інтэрнат лекараў
4- 12.06.2025, 14:11
- 9,716

Многія пасажыры загінулі.
Самалёт авіякампаніі Air India, які пацярпеў катастрофу ў горадзе Ахмадабад у Індыі ў чацвер, 12 чэрвеня, упаў на будынак інтэрната лекараў, паведамілі ў мясцовай паліцыі, піша Індыйскае агенцтва ANI.
Паліцыя і іншыя экстранныя службы прыбылі на месца авіякатастрофы на працягу двух-трох хвілін.
Міністр аховы здароўя Індыі пацвердзіў наяўнасць ахвяр у выніку падзення самалёта. З ягоных слоў, “многія пасажыры загінулі", піша The Guardian.
Раней індыйскія СМІ пісалі, што ў выніку падзення пасажырскага самалёта маглі загінуць звыш 30 чалавек.
На борце Boeing 787-8 Dreamliner знаходзіліся 242 чалавекі, уключаючы 10 чальцоў экіпажа. Сярод іх - 169 грамадзян Індыі, 53 - Брытаніі, а таксама канадзец і партугальцы.