21 чэрвеня 2025, Субота, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Са 100 чалавек выжылі 8»: расейцаў разбілі пад Сумамі

27
«Са 100 чалавек выжылі 8»: расейцаў разбілі пад Сумамі
ілюстрацыйнае фота

Тых, хто выжыў абвінавацілі ў дэзерцірстве.

Расейскае войска працягвае страчваць салдат з катастрафічнай хуткасцю. Былы камандзір узвода ПВК «Вагнер» з пазыўным «Рэлей» расказаў пра тое, што адбываецца ў шэрагах 40-й асобнай брыгады марской пяхоты Расеі (в/ч 10103), дзе працягваюцца штурмы ў Сумскай вобласці. Ён спасылаецца на свайго баявога таварыша, які ўдзельнічаў у захопе вёскі Кандрацьеўка 5-6 чэрвеня.

Відэа публікуе блізкі да расейскіх сілавікоў Telegram-канал «ВЧК-ОГПУ».

З 100 чалавек выжылі толькі 8, і тыя былі абвінавачаныя ў баязлівасці. Камандзір з пазыўным «Шэршань» заявіў, што ніхто не павінен быў выжыць, і назваў пакінутых у жывых «пяцісотымі» - дэзерцірамі.

«Яны павінны былі здохнуць. Усе. Ніхто не павінен быў вярнуцца. А цяпер пойдуць у наступны штурм, усё роўна здохнуць», - заявіў камандзір.

Людзей проста «спальваюць» у баях

Са слоў «Рэлея», тых, хто выжыў не кармілі тыднямі, не давалі часу на аднаўленне. Пасля кароткага перадыху на пару гадзін пасля тыдня баёў іх адправілі ў новы «мясны штурм».

У асобных відэа, апублікаваных у тэлеграм-канале ВЧК-ОГПУ, адзін з тых, хто выжыў з пазыўным «Афганец» сцвярджае, што іх прымушалі падпісаць рапарты, якія адмаўляюць праўдзівасць заяў «Рэлея».

Сам «Рэлей» паказаў свой жэтон і ўзнагароды, каб пацвердзіць сваю сапраўднасць, у тым ліку медалі «За ўзяцце Бахмута і Салядара». Ён таксама прызнаўся, што пасля сваіх заяў атрымлівае пагрозы і абвінавачванні.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках