20 чэрвеня 2025, Пятніца, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жыццё заззяла новымі фарбамі ў 90 гадоў»

11
«Жыццё заззяла новымі фарбамі ў 90 гадоў»
ілюстрацыйнае фота

Кранальная гісторыя беларускі.

Чытачка сайта Charter97.org расказала пра навіну, якая прымусіла яе ўсміхнуцца:

- Мая бабуля ляціць у ЗША.

Нам з ёй ужо за сорак, і я пытаюся:

- Алена, а колькі гадоў тваёй бабулі?

- О, мая бабуля ўжо век звекавала! 91!», - адказвае сяброўка.

- Дык як жа яна дасць рады дапяць да той Амерыкі?

- А яна мінулым летам ужо лётала. Уяўляеш, першы раз у жыцці на самалёце і першы раз выехала за мяжу. Ты ведаеш, баба Маня з маленькай палескай вёскі. Дык вось, яна была здзіўленая, проста шакаваная! Мы яе пасадзім на аўтобус да Варшавы, а там сын сустрэне, далей яны разам паляцяць. Я ёй кажу: "Бабуля, ты разумееш, што можаш там і памерці?", а яна ў адказ: «Ты не ўяўляеш, унучка, як жа там добра, у Амерыцы!»

Так што часам, калі табе здаецца, што жыццё ператварылася ў суцэльную чорную паласу, падумай, колькі яшчэ ўсяго можа здарыцца! Для бабулі маёй сяброўкі жыццё заззяла новымі фарбамі ў 90 гадоў. Так што хай Бог дасць кожнаму з нас дажыць і перажыць!

А пакуль беражыце сябе і сваіх блізкіх і памятайце, што «свеціць святло ў цемры».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках