22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO пашырае спадарожнікавае назіранне за дзеяннямі Расеі

1
NATO пашырае спадарожнікавае назіранне за дзеяннямі Расеі

Новы інструмент упершыню дазволіць Альянсу назіраць за вялізнымі тэрыторыямі.

NATO пашырае магчымасці спадарожнікавага назірання для сканавання вялікіх абшараў тэрыторыі, што дазволіць Альянсу адсочваць вайсковыя перамяшчэнні ва Украіне і на межах Расеі з яго ўсходнімі чальцамі. Пра гэта распавёў камандзір сіл трансфармацыі NATO П'ер Вандзье ў інтэрв'ю Bloomberg, апублікаваным 12 чэрвеня.

З яго слоў, новы інструмент упершыню дазволіць Альянсу назіраць за вялізнымі тэрыторыямі і адсочваць манеўры, перамяшчэнне войск і баявыя дзеянні.

У Еўропе не ўпэўненыя, што краіна-агрэсарка Расея спыніцца на Украіне, сказаў Вандзье. Ён падкрэсліў, што важна супакоіць краіны, якія знаходзяцца на ўсходнім флангу NATO. «Мы зможам сказаць ім: мы назіраем», - дадаў ён.

Арганізацыя Паўночнаатлантычнай дамовы заявіла ўвечары 11 чэрвеня, што абрала амерыканскага пастаўшчыка спадарожнікавых здымкаў Planet Labs для новай ініцыятывы пад назвай Smart Indication And Warning Broad Area Detection (SINBAD). Яе мэта - вельмі частае сканаванне абласцей зямнога шара цягам усяго года, пры гэтым ШІ дапамагае адзначаць кожныя змены і папярэджваць аб іх.

Са слоў прадстаўніка NATO, які пажадаў застацца неназваным, гэтая тэхналогія можа таксама выкарыстоўвацца для маніторынгу Арктыкі, якая набывае ўсё большае значэнне для Альянсу ў сувязі з ростам амбіцый РФ і Кітая ў гэтым рэгіёне.

NATO прыступае да распрацоўкі сістэмы касмічнага назірання пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ў 2022 годзе. Са слоў прадстаўніка Альянсу, SINBAD - гэта пілотны праект, які запускаецца напярэдадні больш маштабнага размяшчэння сістэмы касмічнага назірання NATO, запланаванага на студзень 2026 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках