«Заробкі гэтых людзей трымаюцца ў строгім сакрэце»
8- 12.06.2025, 16:23
- 20,002

Беларуска расказала пра дзіўны «эксперымент» Лукашэнкі.
Пакуль Беларусь чакае паступлення працоўнай сілы з Пакістана, на невялікім заводзе ў беларускім горадзе з'явіліся чацвёра грамадзян Узбекістана, піша чытачка сайта Charter97.org:
- Не ведаю, гэта дзяржаўны эксперымент або проста збег абставін. Але заробкі гэтых людзей трымаюцца ў строгім сакрэце.
Паводзяць сябе ўзбекі спакойна, працуюць, як і беларусы. З’явіліся яны ў нас некалькі месяцаў таму. Колькі яшчэ змогуць пратрымацца - сказаць складана. Праца цяжкая, заробкі маленькія, прынамсі, у мясцовых.
З гэтай нагоды прыгадалася мне іншая кур'ёзная гісторыя з нашага пасёлка. Было гэта яшчэ да вайны. Украінцы вельмі любілі Лукашэнку. Яны былі заражаныя прапагандай і верылі ў «парадак і справядлівасць» у нашай краіне.
Дык вось, у нашым пасёлку пасяліліся дзве ўкраінскія сем'і. Паверылі ў нашу казку і пераехалі жыць і працаваць у наша мястэчка. Толькі вытрымалі яны не больш за тры месяцы. Пасля сказалі: «Як вы тут жывяце? За гэтыя грошы і памрэш, не тое што пражывеш!» Сабралі рэчы, жонак і дзяцей, і вярнуліся дадому.
Колькі пратрымаюцца ўзбекі - пытанне адкрытае. Ці прыедуць пакістанцы - пытанне рытарычнае.