20 чэрвеня 2025, Пятніца, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАГАТЭ прыняло рэзалюцыю наконт Ірана

5
МАГАТЭ прыняло рэзалюцыю наконт Ірана

Тэгеран парушыў свае абавязацельствы.

Рада кіраўнікоў Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) большасцю галасоў прыняла рэзалюцыю, у якой канстатуецца невыкананне Іранам сваіх абавязацельстваў наконт Пагаднення аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі. Дакумент, які складаецца з чатырох старонак і пакуль застаецца канфідэнцыйным, але тэкст патрапіў у распараджэнне агенцтва Reuters (пераклад — сайт Charter97.org).

У рэзалюцыі выяўляецца «глыбокае шкадаванне» ў сувязі з тым, што Тэгеран з 2019 года неаднаразова адмаўляўся ад паўнавартаснага супрацоўніцтва з МАГАТЭ, перашкаджаў кантролю, праводзіў санацыю аб'ектаў і не даў тэхнічна дакладныя тлумачэнні з нагоды слядоў урану, выяўленых у незаяўленых рэгіёнах — Лавісан-Шыян, Варамін і Турказабад.

МАГАТЭ адзначае, што праз адмову Ірана ад супрацоўніцтва,

немагчыма пацвердзіць, ці быў выяўлены ядзерны матэрыял скарыстаны, перамешчаны ці ўсё яшчэ знаходзіцца па-за кантролем. Таксама ўказваецца, што ў гэтых месцах раней ажыццяўлялася не заяўленая праграма, якая, як мяркуецца, скончылася ў пачатку 2000-х гадоў.

Рада знайшла, што дзеянні Ірана парушаюць абавязацельствы па Пагадненню «Аб усёабдымных гарантыях», і выказаў сур'ёзную занепакоенасць тым, што агенцтва не можа пераканацца ў выключна мірным характары іранскай ядзернай праграмы. Гэтае пытанне можа быць вынесенае на абмеркаванне ў Радзе Бяспекі ААН.

У рэзалюцыі падкрэсліваецца неабходнасць неадкладнага ўстаранення парушэнняў і наданне Агенцтву доступу да ўсіх аб'ектаў, матэрыялаў і дакументаў, неабходных для канчатковай праверкі. Пры гэтым Рада кіраўнікоў пацвердзіла падтрымку дыпламатычнага ўрэгулявання і заклікала ўсе бакі да канструктыўнага дыялогу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках