35-гадовы кітаец ужо чатыры гады жыве ў пячоры
28- 12.06.2025, 19:55
- 11,848

Ён не жадае працаваць і жаніцца.
35-гадовы кітаец Мін Хен Цай ужо чатыры гады жыве ў пячоры, вядзе аскетычны лад жыцця і не хоча працаваць і заводзіць сям,ю. Пра яго 11 чэрвеня распавяла газета South China Morning Post .
Мужчына родам з правінцыі Січуань, раней працаваў кіроўцам таксоўкі з заробкам $1,4 тысячы на месяц, але яму гэтага не ставала. Працаваў па 10 гадзін на дзень, але ў канцы 2021 года звольніўся і абраў адасобленае жыццё. Мін уважае працу бессэнсоўнай справай, а шлюб - пустым марнаваннем часу і грошай.

Цяпер кітаец завінаваціўся банку і крэдытным установам $42 тысячы, якія, з яго слоў, ужо і не спадзяецца вяртаць. Мужчына расказаў, што сваякі прадалі яго нерухомасць, якой мог бы выплаціць запазычанасці.
Зрэшты, ён абмяняў сваю зямлю на надзел аднавяскоўца, які ў чатыры разы меншы, але зараз Мін можа карыстацца пячорай непадалёк.

На ўладкаванне побыту ў пячоры плошчай 50 м² ён выдаткаваў $6 тысяч.
Мужчына прачынаецца штодня а 8.00, увесь дзень чытае, гуляе і важдаецца ў зямлі, харчуецца пасаджанай ім гароднінай і кладзецца спаць а 22.00. Ён падкрэсліў, што марыў аб такім жыцці, калі працаваў у горадзе.
Таксама кітаец вядзе жывыя трансляцыі з пячоры, за якімі сочыць 40 тысяч гледачоў.