21 чэрвеня 2025, Субота, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сойм Латвіі забараніў частцы супрацоўнікаў дзяржкіравання выезд у Беларусь

4
Сойм Латвіі забараніў частцы супрацоўнікаў дзяржкіравання выезд у Беларусь

З мэтай унікнення вярбоўкі.

У чацвер Сейм Латвіі ў трэцім чытанні прыняў закон «Аб абмежаванні захадаў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы», што прадугледжвае забарону частцы супрацоўнікаў дзяржаўнага кіравання выязджаць у Расею і Беларусь.

Пра гэта паведамляе партал Delfi.

Законапраект распрацаваны Камісіяй нацыянальнай бяспекі Сейма. Падтрыманая таксама прапанова забараніць паездкі ў Расею і Беларусь дэпутатам Сейма.

Забарона на выезд з Латвіі ўводзіцца з мэтай прадухілення або зніжэння пагрозы нацыянальнай бяспецы з боку Расеі і Беларусі, а таксама для гарантавання бяспекі і законных інтарэсаў асобаў, якія працуюць у дзяржаўным кіраванні, ва ўмовах, калі магчымасці Латвіі абараняць сваіх грамадзянаў у гэтых краінах абмежаваныя.

Забарона закране асобаў, якім выдадзены спецыяльны дазвол на доступ да дзяржаўнай таямніцы, адказных за бяспеку крытычнай інфраструктуры, а таксама супрацоўнікаў Міністэрстваў абароны, унутраных справаў і юстыцыі, установаў, якія знаходзяцца ў іх веданні, ваенных аб'ектаў, Бюро папярэджання і барацьбы з карупцыяй, Падатковай і мытнай паліцыі, а таксама службовых асобаў мытні Службы дзяржаўных прыбыткаў.

Яна таксама будзе распаўсюджвацца на супрацоўнікаў дыпламатычнай і консульскай службы, а таксама ўстановаў пракуратуры і суду.

«Не сакрэт, што Расея і Беларусь усё больш актыўна вядуць выведку супраць Латвіі, і для гэтых мэтаў ім падыходзіць любы грамадзянін Латвіі, які перасякае мяжу гэтых краінаў. Нягледзячы на дакладныя рэкамендацыі МЗС і Службы дзяржаўнай бяспекі – не ездзіць ні ў Расею, ні ў Беларусь ні ў інтарэсах дзяржавы, ні з меркаванняў асабістай бяспекі – колькасць тых, хто выязджае, прадаўжае расці», – раней адзначаў старшыня Камісіі нацыянальнай бяспекі Айнарс Латкоўскіс.

Ён падкрэсліў, што ў цяперашніх умовах паездкі ў Расею і Беларусь надзвычай небяспечныя, аднак значная частка грамадства, на жаль, гэтага не ўсведамляе.

«Афіцэры выведкі спецслужбаў гэтых краінаў устанаўліваюць кантакт з грамадзянамі Латвіі на тэрыторыі сваёй краіны, дзе ў іх значна больш спрыяльныя ўмовы для працы. Ім не перашкаджаюць ні захады латвійскіх службаў контрвыведкі, ні дзеянні ўладаў хаўрусных дзяржаваў. У выніку нашыя магчымасці прапанаваць дапамогу грамадзянам Латвіі, якія трапілі ў бяду ў Расеі ці Беларусі, вельмі абмежаваныя», – заявіў Латкоўскіс.

«Мэта вярбоўкі латвійскіх грамадзянаў з боку дзяржавы-агрэсаркі – не толькі атрыманне інфармацыі пра ўнутраныя працэсы, запланаваныя знешнепалітычныя ініцыятывы і захады бяспекі, неабходныя для нармальнага функцыянавання дзяржавы, але таксама задзейнічанне гэтых асобаў у іншых шкодных дзеяннях – ажно да дзейнасці, накіраванай супраць інтарэсаў дзяржавы, або адмовы ад выканання службовых абавязкаў», – дадаў ён.

Забарона будзе распаўсюджвацца таксама на перасячэнне тэрыторыі Расеі і Беларусі транзітам. Яна не будзе дзейнічаць у выпадках, калі выезд неабходны для выканання службовых абавязкаў або з гуманных меркаванняў і асоба атрымала спецыяльны дазвол на часовы выезд.

Законапраект прадугледжвае, што парушэнне забароны на выезд будзе ўважацца за самастойную падставу для скасавання працоўных стасункаў з адпаведнай асобай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках