«Легія» беларуса Шкурына вызначылася з новым галоўным трэнерам
1- 12.06.2025, 21:44
- 2,786

На гэтую пасаду прадказвалі беларуса Аляксея Шпілеўскага.
12 чэрвеня варшаўская «Легія» назвала імя новага галоўнага трэнера. Ім стаў румынскі спецыяліст Эдвард Ёрдэнэску.
Нагадаем, што на гэтую пасаду прадказвалі беларуса Аляксея Шпілеўскага, але кіраўніцтва «Легіі» не змагло задаволіць патрабаванні. Паводле інфармацыі польскіх інсайдараў, беларус прасіў пяць новых гульцоў і высокі заробак. У кіраўніцтва клуба, які перажывае няпростыя часы, проста не было на гэта грошай.
Таксама паводле інфармацыі польскіх журналістаў, Шпілеўскі настойваў цалкам на сваім трэнерскім штабе, асабліва трэнеру брамнікаў. Але ў «Легіі» працуе спецыяліст, які больш за 20 гадоў трэніраваў галкіпераў, і, мабыць, гэта было таксама каменем спатыкнення падчас перамоваў.
Нагадаем, у «Легіі» гуляе беларускі нападнік Ілля Шкурын.
Прадстаўленне новага Эдварда Ёрдэнэску адбудзецца 16 чэрвеня.
Новы галоўны трэнер «Легіі» – паспяховы румынскі спецыяліст, найбольш вядомы з працы з «ЧФР Клуж», з якім ён двойчы перамагаў на чэмпіянаце і Кубку Румыніі.
У 2022–2024 гадах ён узначальваў нацыянальную каманду: пад ягоным кіраўніцтвам Румынія выйшла ў плэй-оф Еўра-2024, упершыню за 24 гады пераадолеўшы групавы этап.
За гэтыя дасягненні ён двойчы прызнаваўся трэнерам года ў Румыніі. Пасля чэмпіянату Еўропы застаўся без працы – цяпер вяртаецца ў клубны футбол.