Масаваны налёт дронаў на Крым: выбухі раздаваліся па ўсёй паўвыспе
7- 13.06.2025, 8:00
- 12,384

Беспілотнікі маглі знішчыць вайсковыя аэрадромы РФ.
Уночы 13 чэрвеня ў часова акупаваным Крыме была чутная серыя магутных выбухаў. У сацсетках масава пісалі пра атаку беспілотнікаў і актыўную працу расейскай СПА.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Крымскі вецер».
Так, пасля 03:00 жыхары Сімферопаля і навакольных раёнаў чулі гукі выбухаў і палёт дронаў.
Таксама выбухі былі зафіксаваныя ў Еўпаторыі, Севастопалі, Бахчысарайскім раёне, Феадосіі, Алушце, Саках, Новафёдараўцы, Качэ і Кіраўскім раёне.

У паведамленнях адзначаецца, што, паводле папярэдніх звестак, беспілотнікі маглі дасягнуць вайсковых аб'ектаў, аэрадрому Сакі, Гвардзейскае і Кіраўскае.
На раніцу 13 чэрвеня афіцыйныя органы краіны-агрэсаркі не апублікавалі ніводнай заявы наконт падзей.
Сітуацыя ў раёне Перавальнага
Таксама з паведамленняў відавочцаў у сацсетках, уночы 13 чэрвеня былі чутныя гукі выбухаў і характэрнае гудзенне беспілотніка ў раёне Перавальнага, які знаходзіцца пад акупацыяй. Менавіта ў гэтым раёне дыслакуецца 126-я асобная брыгада берагавой абароны Чарнаморскага флоту РФ і 8-ы артылерыйскі полк. 16 траўня УСУ знішчылі ў гэтым раёне склады з боепрыпасамі.