21 чэрвеня 2025, Субота, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Ізраіль за некалькі дзён да авіяўдару правёў у Іране «аперацыю падману»

CNN: Ізраіль за некалькі дзён да авіяўдару правёў у Іране «аперацыю падману»

План меў толькі некалькіх «таемных партнёраў».

За некалькі дзён да авіяўдараў Ізраіль правёў так званую "аперацыю падману", каб прымусіць Іран паверыць у тое, што атакі не будзе.

Пра гэта паведамляе CNN.

Са слоў неназванага ізраільскага чыноўніка, аперацыя ўключала ў сябе «падман» СМІ і палітычных каментатараў, што дазволіла ўрэшце «здзівіць» Іран.

Чыноўнік дадаў, што план меў толькі «некалькіх таемных партнёраў», у той жа час офіс кіраўніка ізраільскага ўрада распаўсюджваў аб'явы і брыфінгі, накіраваныя на ўплыў на дыскусію ў Іране і Ізраілі.

Уночы на 13 чэрвеня Тэль-Авіў пачаў аперацыю «Львіны народ» супраць Тэгерана, падчас якой ЦАХАЛ нанёс авіяўдары па тэрыторыі Ірана. Падчас атакі пад удары патрапілі іранскія ядзерныя і вайсковыя аб'екты.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках