Reuters: Ізраіль знішчыў не толькі ядзерны рэактар у Натанзе
- 13.06.2025, 10:56
- 13,142

Удакладненыя наступствы ўдару па Іране.
Ізраіль знішчыў ядзерны рэактар Ірана ў Натанзе - адзін з найважнейшых аб'ектаў краіны. Кіраўнік арганізацыі атамнай энэргіі Ірана Махамад Эсламі прызнаўся, што сама рэактарная зала, як і большасць цэнтрыфуг аб'екта для ўзбагачэння ўрану, «выведзеная з ладу».
У МАГАТЭ таксама пацвердзілі ўдар Ізраіля па ядзерным рэактары ў Натанзе, а таксама заявілі, што цяпер доступ інспектараў да аб'екта забаронены і кантроль радыяцыйнага фону вядзецца дыстанцыйна, паведамляе агенцтва Reuters.

Уночы 13 чэрвеня ВПС Ізраіля нанеслі дзясяткі ўдараў па аб'ектах Ірана, звязаных з ядзернай праграмай.
Гендырэктар МАГАТЭ Гросіі заявіў, што ягоная арганізацыя «ўстрывожаная сітуацыяй у Іране». СМІ пішуць пра тое, што ў выніку авіяўдару было знішчана адразу два рэктары, падземны ракетна-ядзерны комплекс і шэраг лабараторый.
У Ерусаліме падкрэслілі, што Тэгеран меў дастаткова ўзбагачанага ўрану, каб стварыць не адну ядзерную бомбу.