«У Беларусі нацыянальная ежа стала дэлікатэсам»
18- 13.06.2025, 11:10
- 6,658

Беларуску ўразіла бульба фры ў Баранавічах.
Беларуска Наталля Прашуніна паказала ў TikTok кошт бульбы фры ў Баранавіцкай краме - 22 рублі. Відэа набрала некалькі дзясяткаў тысяч праглядаў, піша «Зеркало».
«Гэта Беларусь, дзетка. Хочаце ўбачыць, колькі у нас бульба фры? Глядзіце - 22 рублі бульба фры. Я шалею», - кажа за кадрам жанчына.
Больш за ўсё падабаек у асноўным атрымалі каментары, дзе карыстальнікі таксама выказваюць здзіўленне коштам:

• «У Беларусі нацыянальная ежа стала дэлікатэсам»
• «Таго пакалення, што за капейкі на рынках прадавала, ужо няма. Прывыклі есці танна - лецішчы не выгадна, усе ў кватэрах - вось маем»
• «Кошты на гародніну і садавіну жах».
• «Не толькі на гародніну і садавіну. У Беларусі на ўсе кошты ого-го»
• «Гэта развіццё 30 гадоў».
• «Напэўна, вельмі храбусткая»
Адзначым, што па прыкладна такім жа кошце (21,39 рубля) гатовую бульбу фры можна купіць і ў дастаўцы сеткі Green.
Агула жа такая цана на вагу значна меншая за тую, што выходзіць, калі купляць порцыі бульбы фры ва ўстановах — напрыклад, у Mak.by кіло каштавацьме прыкладна 36,1 рубля, а ў сталічнай кавярні «ШалычОК» — ужо 40 рублёў.