У Беларусі абмежавалі продаж алкаголю
5- 13.06.2025, 11:26
- 4,236

Гэта звязана з выпускнымі вечарамі.
У пятніцу, 13 чэрвеня, у краіне ўведзеныя абмежаванні на продаж алкаголю. Гэта звязана з выпускнымі вечарамі.
Абмежаванні ў продажы алкаголю ў кожным раёне ўстанаўліваюць мясцовыя ўлады.
Да прыкладу, многія раёны ўстанавілі такую меру да канца дня пятніцы, 13 чэрвеня. Іншыя ж вялі абмежаванні з 8:00 13 чэрвеня да 8:00 14 чэрвеня. А ў некаторых раёнах алкаголь не будуць прадаваць толькі ў другой палове дня пятніцы.
Традыцыйна на час правядзення школьных мерапрыемстваў ва ўсёй краіне забараняюць прадаваць алкаголь у раздробным гандлі. Выключэнне - ва ўстановах грамадскага харчавання, якія прадаюць напоі на разліў. Алкаголь таксама будзе даступны для вясельных урачыстасцяў, юбілеяў або рытуальных цырымоній.
Аналагічныя меры дзейнічалі 24 траўня — у дзень правядзення апошніх званкоў у школах.