20 чэрвеня 2025, Пятніца, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«І гэта толькі пачатак»

35
«І гэта толькі пачатак»

Беларуска расказала, колькі ёй каштуе платнае лячэнне сківіцы ў Менску.

Беларуска расказала ў Threads, што ў яе разбалелася сківіца і давялося ісці па дапамогу да медыкаў. Выдаткі на дыягностыку і лячэнне ўжо дасягнулі 640 даляраў, і «гэта толькі пачатак», піша «Зеркало».

Са слоў дзяўчыны, у яе разбалеўся скронева-ніжнесківічны сустаў і яна звярнулася ў некалькі прыватных мкнскіх цэнтраў.

Аўтарка патлумачыла, што ёй дыягнаставалі артроз і артрыт 3-й ступені. Вось колькі ўжо склалі выдаткі:

* першасныя прыёмы ў чатырох спецыялістаў - 277 рублёў;

* кампутарная тамаграфія (КТ) ВНЧС - 36 рублёў;

* магнітна-рэзанансная тамаграфія (МРТ) ВНЧС - 315 рублёў;

* агульныя і спецыфічныя аналізы (у тым ліку на рэўматоідны артрыт, хвароба Бехцерава і інш.) - 389 рублёў;

* другасны прыём з уколам гіалуранавай кіслаты ў сустаў - 470 рублёў;

* мазі, таблеткі, харчовыя дадаткі - 410 рублёў.

Разам - 1897 рублёў, або 640 даляраў.

«І гэта толькі пачатак, у дзяржаўнай паліклініцы адразу сказалі, што рэўматолага/гнатолага няма, балазе я туды і не хаджу», — дадала аўтарка допісу.

Якасць паслуг у медцэнтрах яна ацаніла як выдатную, на 9 з 10, і задалася пытаннем, колькі яны каштавалі б у Еўропе і ЗША.

У каментарах дзяліліся ўласным досведам лячэння, у тым ліку ў дзяржаўнай медыцыне:

* «Да гнатолага схадзіць - і наогул песня, а не кошты: 2000 рублёў — аксіяграфія, 800 — падбор капы, 1500 — сама капа, і 20 000 — на брэкеты за ўсё лячэнне ВНЧС».

• «Мне ў паліклініцы сказалі пагрэць - і ўсё пройдзе»

* «Ага, а мне сказалі, што прадзьмула і наогул я скарджуся залішне ў 22. Вось пасля 40 прыходзь - тады, можа быць, паверым».

«У мяне візіт з уколам гіялуронкі, пункцыяй і павязкай каштаваў 691 рубель (230 даляраў). Лекар выдатны, усё супер!»

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках