ЕЗ выдаў Украіне 1 млрд еўраў за кошт расейскіх актываў
3- 13.06.2025, 12:50
- 1,490

Гэта ўжо пятая рата макрафінансавай дапамогі.
Украіне выдалі 1 млрд еўраў за кошт актываў РФ
Украіна атрымала ад Еўразвязу 1 млрд еўраў за кошт актываў РФ.
Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль, паведамляе Цензор.Нет.
«Гэта ўжо пятая рата макрафінансавай дапамогі ад ЕЗ у рамках ініцыятывы ERA. Атрыманыя сродкі накіруем на ключавыя выдаткі дзяржаўнага бюджэту.
Усяго з ініцыятыве ERA Украіна атрымала ад Еўрапейскага Звязу ўжо 7 млрд еўраў. Гэты рэсурс забяспечаны даходамі ад выкарыстання замарожаных актываў РФ», - гаворыцца ў паведамленні.