22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нетаньяху заявіў пра гатоўнасць ваяваць "колькі спатрэбіцца" для ліквідацыі ядзернай праграмы Ірана

Нетаньяху заявіў пра гатоўнасць ваяваць "колькі спатрэбіцца" для ліквідацыі ядзернай праграмы Ірана
Біньямін Нэтаньяху

Наступіў вызначальны момант у гісторыі Ізраіля.

Серыя магутных авіяудараў ізраільскіх сіл па Тэгеране, іранскіх ракетных заводах і ядзерным цэнтры ў Натанзе, праведзеная ў пятніцу — гэта пачатак працяглай сілавой аперацыі, мэта якой — не даць Ісламскай Рэспубліцы атрымаць уласную ядзерную зброю, абвясціў кіраўнік урада Ізраіля Біньямін Нетаньяху.

Моцныя выбухі адбыліся ў ноч на пятніцу ў Тэгеране, а таксама, з паведамленняў відавочцаў і мясцовых сродкаў масавай інфармацыі, на аб'ектах узбагачэння ўрану ў Натанзе.

Забіты камандзір Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі Хасэйн Саламі - адзін з найвышэйшых іранскіх вайсковых камандзіраў. Іран адказаў адпраўкай на ізраільскую тэрыторыю амаль 100 беспілотнікаў. Аэрапорт у Тэль-Авіве закрыты, у поўную баявую гатоўнасць прыведзены дзясяткі тысяч ізраільскіх салдат, і па ўсёй краіне абвешчана ваеннае становішча.

«Наступіў вызначальны момант у гісторыі Ізраіля», - сказаў прэм'ер-міністр Нетаньяху ў відэазвароце. - Ізраіль пачаў мэтанакіраваную вайсковую аперацыю, каб адбіць пагрозу самому існаванню Ізраіля, якая зыходзіць ад Ірана. Аперацыя будзе працягвацца столькі дзён, колькі спатрэбіцца для ліквідацыі гэтай пагрозы».

Са звестак прадстаўніка войска Ізраіля Эфі Дэфрына, у бамбаваннях было задзейнічана 200 баявых самалётаў і было знішчана больш за 100 цэляў па ўсім Іране. Дэфрын таксама сказаў на брыфінгу, што ізраільскі бок пацвярджае гібель адразу некалькіх найвышэйшых вайсковых чыноў Ірана: акрамя камандзіра Вартавых рэвалюцыі, забітыя начальнік генштаба Узброеных Сіл Ірана і намеснік камандзіра іранскага войска.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках