Якое надвор'е чакае беларусаў на выходных і далей
- 13.06.2025, 21:43
- 3,214

Будзе ўсё цяплей.
У Беларусі ў гэтыя выхадныя будзе цяплець, але ўсё яшчэ месцамі могуць быць дажджы, паведаміў Белгідрамет. На суботу абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.
На дзень пятніцы, 13 чэрвеня, быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі - праз узмацненне Паўночна-Заходняга і паўночнага ветру парывамі 15-20 м/с. На суботу, 14 чэрвеня, абвешчаны ўжо жоўты ўзровень праз навальніцы на ўсходзе краіны і ўзмацнення паўночнага ветру парывамі 15-18 м/с.
Агулам у суботу чакаецца пераменная воблачнасць, уночы без істотных ападкаў. Удзень пераважна па ўсходняй палове невялікія кароткачасовыя дажджы, па ўсходзе месцамі навальніцы. Вецер паўночны сярэдні да парывістага, удзень месцамі па ўсходзе моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +7... +13°С, удзень +18... +23°С.
У нядзелю, 15 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўднёвым усходзе невялікія кароткачасовыя дажджы. Уночы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні, паўночны сярэдні, удзень месцамі на ўсходзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы +7... +13°С, удзень +19 ... +25°С.
У панядзелак, 16 чэрвеня, будзе таксама пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уночы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні, заходні сярэдні, удзень месцамі на захадзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы +7... +13°С, удзень +21... +28°С.