У Менску з-пад зямлі забіў фантан вады
5- 13.06.2025, 15:48
- 4,020

Камунальнікі назвалі прычыну здарэння.
Каля адной з хрушчовак у Першамайскім раёне Менска заўважылі фантан вады, які прабіўся з-пад зямлі і пашкодзіў дарожнае пакрыццё. Камунальнікі назвалі прычыну здарэння.
Як напісала выданне Onliner, надзвычайнае здарэнне адбылося каля аднаго з пяціпавярховікаў па вул. Мяркуючы з відэа, вышыня фантана – большая за прыпаркаваны на дарозе легкавік, вада з яго лілася па вуліцы.
У ЖЭУ №3 Першамайскага раёна паведамілі пра аварыю паблізу дома па вул. Кнорына, 12. Паводле папярэдніх звестак камунальнікаў, працёк пажарны гідрант, які размешчаны ў калодзежы пад зямлёй.
У ЖЭУ дадалі, што заяўку перадалі ў «Мінскводаканал» і найбліжэйшым часам спецыялісты павінны ліквідаваць цечу. У афіцыйным Telegram-канале «Мінскводаканала» пра аварыю пакуль нічога не казалі.