Украінскі МіГ-29 пацэліў у пункт кіравання аператараў БПЛА і склад расейцаў
2- 13.06.2025, 16:18
- 3,406

Авіяцыя УСУ нанесла ўдары па аб'ектах акупантаў на Запарожскім кірунку.
Украінская авіяцыя нанесла ўдары па аб'ектах акупантаў на Запарожскім кірунку. Пра гэта паведаміла камандаванне Паветраных сіл Узброеных Сіл Украіны і апублікавала адпаведнае відэа.
На кадрах знішчальнік МіГ-29 авіяцыі ПС УСУ наносіць высокадакладны ўдар кіраванымі авіябомбамі па пункце кіравання аператараў БПЛА расейцаў.
Другая бомба знішчае расейскі склад боепрыпасаў і гаруча-змазачных матэрыялаў.
«Дзякуй партнёрам за высокадакладныя і эфектыўныя «аргументы», - падкрэслілі ў камандаванні ПС.