21 чэрвеня 2025, Субота, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскага сябра Лукашэнкі можа чакаць пажыццёвае зняволенне

6
Украінскага сябра Лукашэнкі можа чакаць пажыццёвае зняволенне

Яго абвінавачваюць у дзяржздрадзе.

Украінскаму народнаму дэпутату Яўгену Шаўчэнку пагражае пажыццёвае зняволенне за дзяржаўную здраду падчас ваеннага становішча. Ён ужо знаходзіцца ў СІЗА з лістапада 2024 года, а зараз яму выставілі дадатковае абвінавачанне, што можа прывесці да максімальнага пакарання - пажыццёвага турэмнага зняволення з канфіскацыяй маёмасці, піша «Радыё Свабода».

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага бюро расследаванняў Украіны, Шаўчэнка публічна заяўляў аб сяброўстве з Аляксандрам Лукашэнкам, а яго выказванні эксперты палічылі шкоднымі для нацыянальнай бяспекі. У іх выявілі прапаганду, скажэнне фактаў, распальванне варожасці і заклікі да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

«Народнаму дэпутату Украіны дадаткова паведамілі аб падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе ва ўмовах ваеннага становішча. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці», - паведаміла прэс-сакратарка ДБР Вольга Чыканава.

Падчас ператрусаў у кватэры і кабінеце Шаўчэнкі знайшлі дакументы, якія могуць сведчыць аб незаконных пастаўках беларускіх угнаенняў ва Украіну і магчымых фінансавых сувязях з беларускімі кампаніямі, якія аплачвалі яго паездкі ў Менск. Менавіта гэтыя візіты і сустрэчы з Лукашэнкам сталі ключавымі ў справе.

Яшчэ ў 2021 годзе Яўгена Шаўчэнку выключылі з фракцыі «Слуга народа» пасля несанкцыянаванай сустрэчы з Лукашэнкам у красавіку таго года. Партыйнае кіраўніцтва заяўляла, што не давала яму мандата на перамовы з беларускім бокам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках