21 чэрвеня 2025, Субота, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пастанавілі абараняцца ад украінскіх БПЛА хроснымі хадамі

14
У Расеі пастанавілі абараняцца ад украінскіх БПЛА хроснымі хадамі

Такім чынам надумалі «выратаваць» парахавы завод.

Улады Катоўска Тамбоўскай вобласці склікалі гараджан на малебен і правялі «аўтамабільны хрэсны ход» пасля нападаў украінскіх дронаў на парахавой завод. Мэр Аляксей Плахотнікаў заявіў, што мерапрыемствы былі арганізаваныя для «абароны ад ворагаў» з блаславення мітрапаліта Тамбоўскага і Расказоўскага Феадосія. 12 чэрвеня ён апублікаваў відэасправаздачу, піша The Moscow Times.

На кадрах людзі здзейснілі малебен у Благавешчанскім храме, а затым праехаліся па рэгіёне на аўтамабілях у складзе арганізаванай калоны, якую ўзначальвае машына ДПС. Перыядычна ўдзельнікі працэсіі спыняліся, каб асвяціць лакацыі з дапамогай Вышанскага абраза Маці Божай.

За апошнія некалькі тыдняў Тамбоўскі парахавы завод зазнаў напад двойчы. Упершыню беспілотнікі ўдарылі па ім 29 траўня. Узнік пажар на адным са складоў, ніхто не пацярпеў. Другая атака адбылася 11 чэрвеня. Часовы выканаўца абавязкаў губернатара Яўген Пярвышаў паведаміў аб пажары, не ўдакладніўшы, што менавіта загарэлася. Паводле інфармацыі крыніц Astra, робаты пашкодзілі дах аднаго з цэхаў. Прадпрыемства прыпыніла працу, усіх супрацоўнікаў эвакуявалі.

Тамбоўскі завод - найбуйнейшая вытворчасць пораху ў Расеі. З пачатку вайны супраць Украіны ён зазнаваў напады сама меней пяць разоў. Прадпрыемства ўваходзіць у склад дзяржкарпарацыі «Растэх».

«Ахоўныя» малебны і хросныя хады пачалі набіраць папулярнасць у Расеі пасля яе ўварвання ва Украіну. З дапамогай такіх мерапрыемстваў спрабуюць тушыць атакаваныя ў тыле нафтабазы і агароджваць аб'екты ад удараў дронаў. Напрыклад, святары абляталі з абразамі Разанскую вобласць, дзе знаходзіцца завод «Раснафты», які забяспечвае 5% усёй нафтаперапрацоўкі ў краіне, і база ядзерных бамбавікоў «Дзягілева». Таксама хросныя хады праводзіліся на Курскай атамнай электрастанцыі і ў акупаваным Севастопалі. Акрамя таго, з абразамі аб'язджалі прыгранічча Бранскай вобласці.

Часам у такіх мерапрыемствах удзельнічаюць высокапастаўленыя службоўцы. Так, губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў разам з духавенствам здзейсніў малітоўны аб'езд горада на аўтобусе 3 сакавіка 2024 года пасля таго, як беспілотнік трапіў у жылы дом на Піскароўскім праспекце.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках