Расейскі Су-25 збіў свой жа самалёт
28- 13.06.2025, 19:12
- 19,452

З'явілася відэа «дружалюбнага агню».
Расейскі Су-25 пад Саледарам быў, хутчэй за ўсё, збіты «дружалюбным агнём».
«Пакуль усе назіраюць за чарговым эпізодам ізраільска-іранскай міжусобіцы, у расейскага акупацыйнага войска мінус Су-25. Су-25 - штурмавік, які Расея няздольная вырабляць, а таму гэтая страта беззваротная. Такімі тэмпамі ПКС РФ могуць застацца ў нейкі момант без класічнай штурмавой авіяцыі», - пракаментаваў эпізод украінскі эксперт Аляксандр Каваленка.