18 чэрвеня 2025, Серада, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль атакаваў іранскі падземны завод, які займаецца ўзбагачэннем урану

Ізраіль атакаваў іранскі падземны завод, які займаецца ўзбагачэннем урану

Таксама паведамляюць пра новыя выбухі ў Тэгеране, Тэбрызе і Куме.

Ізраіль нанёс два ўдары па іранскім падземным заводзе для ўзбагачэння ўрану ў Форда. Паведамляецца пра два выбухі ў раёне аб'екта, паведамляе «Радыё Свабода».

Акрамя таго, агенцтвы паведамляюць пра новыя выбухі ў Тэгеране, Тэбрызе і Куме.

Раней паведамлялася пра ізраільскі напад на іранскі ядзерны аб'ект у Натанзе. Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) заявіла пра радыеактыўнае забруджванне ўнутры збудавання.

«Узроўні радыяцыі за межамі аб'екта ў Натанзе засталіся нязменнымі. Тып радыеактыўнага забруджвання, які прысутнічае ўнутры аб'екта, у асноўным альфа-часціцы, можна кантраляваць з дапамогай адпаведных ахоўных захадаў», – гаворыцца ў заяве МАГАТЭ.

Ізраільская авіяцыя нанесла ўдары па Іране ў ноч на 13 чэрвеня. Цэлі знаходзіліся ў Тэгеране, Тэбрызе, Керманшаху, Ісфахане.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху ў відэазвароце заявіў, што іранская ядзерная праграма ўяўляе «відавочную наўпростую пагрозу выжыванню Ізраіля».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках