«Раней быў смачнейшы»
18- 13.06.2025, 20:28
- 5,574

Беларуска зняла на відэа жоўтую вулічную бочку з квасам, а ў каментарах разгарэліся спрэчкі.
Берасцейка Таццяна, якая жыве ў Польшчы, прыехала на час дадому, убачыла вулічную жоўтую бочку з квасам і пакаштавала напой дзяцінства, піша bgmedia.site.
Відэа пра гэта яна апублікавала ў TikTok. За два дні яе ролік набраў больш за 160 тысячаў праглядаў, а ў каментарах пачаліся спрэчкі наконт таго, ці бяспечна піць гэты квас. Спрачаюцца і наконт смаку напою, некаторыя думаюць, што ён ужо не той, што быў раней.
Каментатары спрачаюцца, ці бяспечна піць квас з жоўтай савецкай бочкі
Пад відэа берасцейкі больш за 2 400 каментароў. Большасць спрачаецца пра галоўнае – наколькі гігіенічна піць квас са старой бочкі. Адны запэўніваюць, што гэта небяспечна, успамінаючы пра магчымую антысанітарыю, іншыя – настальгуюць па савецкіх часах і дзеляцца гісторыямі з дзяцінства (арфаграфія і пунктуацыя выпраўленыя з захаваннем сэнсу):
«І ржавая бочка знутры».
«Неяк глядзеў перадачу, дзе паказвалі жыўнасць, якая знаходзіцца ў бочцы».
«Зазірні ўсярэдзіну бочкі, там ужо іншае жыццё развіваецца».
«У разрэзе паказвалі гэтую бочку, там чарвячкі і цвіль)».
«Ды нямоцна ж і хацелася… Ведалі б вы, што там усярэдзіне дзеецца, наўрад ці з такой асалодай пілі б адтуль квас!»