19 чэрвеня 2025, Чацвер, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі адкрылі пакой, які быў запячатаны 300 гадоў

6
Археолагі адкрылі пакой, які быў запячатаны 300 гадоў

Што там знайшлі.

У Заходняй Украіне археолагі знайшлі пакой, які быў запячатаны амаль тры стагоддзі. Знойдзенае пад руінамі Галіцкага замка памяшканне можа змяніць разуменне абароннай архітэктуры XVII стагоддзя, піша techinsider.

Раскопкі пад руінамі Галіцкага замка пачаліся яшчэ ў 2023 годзе пасля таго, як навукоўцы заўважылі вентыляцыйную шахту пад адной з вежаў. Шахта вяла да замураванага пакоя, які, паводле ацэнак даследнікаў, заставаўся недаступным з 1676 года — з часоў Турэцка-польскай вайны. Пакой XVII стагоддзя аказаўся «закураны».

Эксперты заявілі: выяўленыя прыкметы таго, што памяшканне служыла казематам – умацаваным памяшканнем для захоўвання зброі або вядзення агню. Архітэктурныя асаблівасці і наяўнасць вентыляцыі пацвярджаюць гэтую версію.

Асаблівую цікавасць выклікала адтуліна ў сцяне – яна можа весці да падземнага тунэля. Мясцовыя легенды абвяшчаюць: пад замкам існуе разгалінаваная сістэма хадоў.

Да гэтага часу доказаў таго, што пад замкам ёсць катакомбы, не знаходзілі. Цяпер жа знаходка адкрывае новы раздзел у вывучэнні гісторыі рэгіёну.

Навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Украіны ўжо год дакументуюць кожны крок. Яны заявілі: што выяўленне тунэляў можа змяніць уяўленне пра фартыфікацыі Усходняй Еўропы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках