21 чэрвеня 2025, Субота, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША накіравалі ваенныя караблі да блізкаўсходняга ўзбярэжжа

ЗША накіравалі ваенныя караблі да блізкаўсходняга ўзбярэжжа

Вашынгтон рыхтуецца абараняць Ізраіль.

Вашынгтон накіраваў у блізкаўсходні рэгіён вайсковыя сілы, уключаючы караблі ВМС ЗША, пасля пачатку аперацыі Ізраіля супраць Ірана і магчымага адказу з боку Тэгерана, паведамляе Associated Press.

Як расказалі выданню на ўмовах ананімнасці два амерыканскія чыноўнікі, камандаванне ВМС загадала эсмінцу USS Thomas Hudner пачаць рух у бок Усходняга Міжземнамор'я. Акрамя таго, аддадзенае распараджэнне пра рух да месца канфлікту яшчэ аднаго эсмінца, які павінен быць гатовы да дзеянняў на запыт Белага Дому.

Іншы афіцыйны прадстаўнік амерыканскай адміністрацыі адзначыў, што прэзідэнт Дональд Трамп праводзіць сустрэчу з кіраўнікамі Рады нацыянальнай бяспекі ЗША, каб абмеркаваць сітуацыю, якая склалася на Блізкім Усходзе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках