Галоўны трэнер каманды Беларусі ў футболе можа перабрацца ў Азербайджан
2- 13.06.2025, 21:19
- 2,568

Канчатковая пастанова будзе прынятая 17 чэрвеня.
Гішпанец Карлас Алос можа пакінуць каманду Беларусі перад адборачнымі матчамі ў верасні.
Паводле звестак тг-канала «Вуха», у кантракце ў гішпанскага спецыяліста ёсць пункт, паводле якога ён можа разарваць пагадненне з камандай у выпадку сыходу Мікалая Шарстнёва з пасады кіраўніка Беларускай федэрацыі футболу.
Таксама, паводле інфармацыі крыніцы, у Алоса ёсць прапанова з Азербайджана.
Канчатковая пастанова будзе залежаць ад таго, хто стане новым старшынём БФФ, выбары якога прызначаныя на 17 ліпеня.