21 чэрвеня 2025, Субота, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тэль-Авіве прагрымелі выбухі

У Тэль-Авіве прагрымелі выбухі

Паветраная трывога па ўсім Ізраілі.

Іран запусціў больш за 100 балістычных ракетаў у бок Ізраіля. Выбухі ўжо прагрымелі ў Тэль-Авіве.

Як паведаміў ЦАХАЛ у сацсетцы X, паветраная трывога абвешчаная па ўсёй тэрыторыі краіны.

Насельніцтву прадпісана неадкладна схавацца ў абароненым памяшканні і заставацца там да атрымання далейшых указанняў.

Пакідаць сховішча дазваляецца толькі пасля адпаведнага ўказання Камандавання тылу. Сірэны гучаць у цэнтры краіны: у Гуш-Дане, уздоўж узбярэжжа Міжземнага мора ад Ашкелона да Кейсарыі, у Іерусаліме і наваколлях, у Юдэі і Самарыі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках