21 чэрвеня 2025, Субота, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль атакаваў вайсковыя базы, СПА і ракетныя ўстаноўкі Ірана

Ізраіль атакаваў вайсковыя базы, СПА і ракетныя ўстаноўкі Ірана

База «Табрыз» знішчаная.

Ізраільскае войска ўдарыла па вайсковых базах Ірана. Галоўнай цэллю сталі сістэмы СПА і ракетныя ўстаноўкі.

Пра гэта паведамляе Войска абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) у Telegram.

Як адзначылі ў Войску абароны Ізраіля, цэллю атакі сталі вайсковыя базы іранскіх ВПС «Хамадан» і «Табрыз» на захадзе Ірана. У выніку ўдару база «Табрыз» была знішчаная.

«ЦАХАЛ нанёс удары і абясшкодзіў дзясяткі цэляў, якія належаць сістэме супрацьпаветранай абароны іранскага рэжыму, беспілотныя лятальныя апараты і ракетныя ўстаноўкі класа «зямля-зямля», - дадалі вайскоўцы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках