22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Fox News: Іран ударыў ракетамі па аналагу Пентагона ў Тэль-Авіве

Fox News: Іран ударыў ракетамі па аналагу Пентагона ў Тэль-Авіве

Цэлы квартал амаль цалкам зруйнаваны.

Іранскія балістычныя ракеты пабілі комплекс Кірыя - штаб-кватэру ізраільскіх Узброеных сіл, які ўважаецца за ізраільскі аналаг Пентагона.

Цягам вечара Іран выпусціў па Ізраілі амаль 150 балістычных ракет, паведаміў карэспандэнт Fox News.

Частка з гэтых ракет прарвала сістэму супрацьпаветранай абароны і нанесла ўдары па важных аб'ектах, прынамсі, па комплексе Кірыя - стратэгічнаму вайсковаму аб’екту ў цэнтры Тэль-Авіва, дзе размяшчаецца штаб Узброеных сіл Ізраіля.

«Гэта ізраільскі аналаг Пентагона - Кірыя. І будынак у гэтым комплексе толькі што разбурылі», - растлумачыў журналіст.

З яго слоў, цэлы квартал «амаль цалкам знішчаны».

«Ратавальнікі разграбалі завалы...спрабуючы знайсці сляды магчымых цел», - адзначыў журналіст.

Нягледзячы на актыўную працу ізраільскіх і амерыканскіх сістэм супрацьракетнай абароны, такіх як «Жалезны купал», «Прашча Давіда», Arrow, Patriot і THAAD, некаторыя ракеты змаглі пераадолець абарону.

«Гэтага недастаткова, каб спыніць такі абстрэл. Мы бачылі, як ракеты траплялі ў зямлю, выклікаючы значныя разбурэнні і сама меней адну гібель», — падкрэсліў карэспандэнт Fox News.

Ён таксама адзначыў, што гэта толькі пачатак вайны паміж Ізраілем і Іранам, якая хутка развіваецца.

Адзначым, што ў ноч на 14 чэрвеня Іран запусціў трэцюю хвалю ракет па тэрыторыі Ізраіля.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках