20 чэрвеня 2025, Пятніца, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы таннеюць паліва і транспарт

У Польшчы таннеюць паліва і транспарт

Інфляцыя ў краіне запавольваецца.

У траўні інфляцыя ў Польшчы склала 4%, знізіўшыся на 0,3% у параўнанні з красавіком. Эксперты адзначаюць запаволенне росту коштаў дзякуючы патанненню транспарту і паліва, аднак у сферы паслуг - асабліва гатэльнай і камунальнай - працягваецца падаражэнне. На кошт паліва таксама паўплывала напружанасць на Блізкім Усходзе, паведамляе «Польское радио».

Рост коштаў тавараў і паслуг у Польшчы запавольваецца. У траўні інфляцыя склала 4%, і гэта на 0,3% менш, чым у красавіку, вынікае з апошніх звестак Галоўнай статыстычнай управы Польшчы.

Аналітык і кіраўнік Polaris FIZ Давід Чопек адзначае, што рост коштаў назіраецца, у асноўным, у сферы паслуг. Дадатнае зніжэнне назіраецца на транспарце:

«Падаражэлі паслугі, звязаныя, напрыклад, з гатэлямі, гастраноміяй, а таксама з выкарыстаннем жылля і коштамі энэргіі. Што да таго, што патаннела больш за ўсё, то гэта, у першую чаргу, тавары і паслугі, звязаныя з транспартам. Мы назіраем самы нізкі кошт паліва за многія месяцы, і гэта адбіваецца на ўзроўні інфляцыі».

Эксперт таксама адзначае, што напады Ізраіля на Іран адбіліся на сітуацыі на фінансавых рынках і на росце коштаў нафты. На гэты момант пяціадсоткавы рост коштаў нафты прывёў да росту коштаў на аўтазаправачных станцыях у Польшчы прыкладна на 20 грошаў за літр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках