Беларус Ілля Протас стаў фіналістам прыза за спартовыя паводзіны CHL 2024-2025
1- 14.06.2025, 13:12
- 1,220

Гэтая ўзнагарода ўручаецца за высокія стандарты джэнтльменскіх паводзін на лёдзе.
Беларускі нападнік «Вінгляда» Ілля Протас, увайшоў у тройку фіналістаў прыза за спартовыя паводзіны - CHL Fair Play Award.
Гэтая ўзнагарода ўручаецца гульцу, які дэманструе высокія стандарты фэйр-плэй і джэнтльменскіх паводзін на лёдзе, які гуляе на высокім узроўні, піша «Трибуна».
Беларус не здабыў прыз: лаўрэатам 2025 года стаў Берклі Катан са «Спокан Чыфс».