21 чэрвеня 2025, Субота, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы затрымаўся ў Сінгапуры праз масаваныя абстрэлы Ізраіля і Ірана

Прэзідэнт Польшчы затрымаўся ў Сінгапуры праз масаваныя абстрэлы Ізраіля і Ірана
Анджэй Дуда

Рэйс давялося перанесці.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда затрымаўся ў Сінгапуры праз абвастрэнне сітуацыі паміж Ізраілем і Іранам. Яго рэйс давялося перанесці.

Аб гэтым паведамляе Polsat News.

Дуда і яго жонка з 9 чэрвеня знаходзяцца ў Паўднёваўсходняй Азіі. Прэзідэнцкая пара Польшчы наведала Малайзію і Сінгапур. Анджэй Дуда правёў сустрэчы з палітыкамі і ўзяў удзел у адкрыцці Бізнэс-форуму Польшча-Сінгапур.

Прэзідэнт Польшчы павінен быў вяртацца з Азіі ў пятніцу, 13 чэрвеня. Самалёт павінен быў адправіцца да абеду і ляцець праз Егіпет. Аднак эскалацыя на Блізкім Усходзе змяніла планы.

Канцылярыя прэзідэнта паведаміла аб неабходнасці змены маршруту, таму рэйс быў затрыманы на больш працяглы час.

Polsat News даведалася, што ўдалося распрацаваць альтэрнатыўны маршрут, самалёт Дуды павінен вылецець цягам некалькіх гадзін.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках